Аб мерапрыемствах, праведзеных у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці, у рамках Тыдня бацькоўскай любві
Дзяржархіў Брэсцкай вобласці прыняў удзел у Рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Павіншуем маці разам!”: работнікі запоўнілі віншавальныя паштоўкі і адправілі сваім мамам.
Таксама з Днём маці супрацоўнікаў архіва павіншавалі дырэктар Карапузава Г.Г. і старшыня прафкама архіва Якута Н.В.
У рамках Тыдня бацькоўскай любві, які праходзіць з 14 па 21 кастрычніка, для дзяцей работнікаў архіва 18 кастрычніка праведзены конкурс на лепшае віншаванне бацькоў. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы!