1289 арганізацый – крыніцы камплектавання дзяржархіваў Віцебскай вобласці. Іх прадстаўнікі бралі ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю архіўнай службы Беларусі

Сёння 1289 арганізацый – крыніцы камплектавання дзяржархіваў Віцебскай вобласці. Іх прадстаўнікі бралі ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю архіўнай службы Беларусі. Яны актыўна віншавалі архівы, узнагароджваючы супрацоўнікаў граматамі, выказваючы падзякі і проста падавалі сувеніры і падзякі.

 

1. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці атрымалі ўзнагароды ад упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Узнагароды ўручыў Падгурскі П.М.
2. На сцэне – дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Старынская Т.А.
3. Супрацоўнікі Пракуратуры Віцебскай вобласці выказваюць падзяку работнікам Дзяржархіва, якія прымаюць удзел у аблічбоўцы дакументаў аб фактах генацыду беларускага народа
4. Граматай Віцебскага абласнога суда адзначана дырэктар Дзяржархіва Віцебскай вобласці Т.М.Свістунова.
5-7. Віцебскае абласное ўпраўленне МНС адзначыла работу супрацоўнікаў, якія дапамагаюць арганізоўваць ва ўпраўленні работу архіва, і Юпатава А.Н., які працуе па тэме гісторыі МНС Віцебшчыны
8. Падарунак Дзяржархіву Віцебскай вобласці ад крыніцы камплектавання ААТ «Віцебскія дываны»