Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Год гістарычнай памяці наведалі студэнты 2-га курса ФЭМ (факультэта біялагічнай медыцыны) МГЭІ ім. А.Д. Сахарава БДУ

19 кастрычніка 2022 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» студэнты 2-га курса ФЭМ (факультэта біялагічнай медыцыны) МГЭІ ім. А.Д. Сахарава БДУ наведалі Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці з мэтай знаёмства з архівам, асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці і складам дакументаў, якія захоўваюцца.

Для будучых біёлагаў была праведзена аглядная экскурсія па ўстанове з наведваннем чытальнай залы і архівасховішча, падчас якой юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, складам і асаблівасцямі захоўвання дакументаў, з асноўнымі напрамкамі работы аддзелаў.

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў прадставілі гісторыка-дакументальную банэрную выставу «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945», якая адлюстроўвае палітыку нацыстаў у гады нямецкай акупацыі Менскай вобласці.

Студэнты атрымалі выдатную магчымасць азнаёміцца з архіўнымі дакументамі, важнейшымі доказамі сапраўдных гістарычных фактаў.