Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-гадоваму юбілею архіўнай службы Беларусі

6–7 кастрычніка 2022 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архівы ў гісторыі – гісторыя ў архівах» (да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі).

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў яе пленарнага пасяджэння звярнуліся Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменка, акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар А.А.Каваленя, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству В.І.Кураш, Кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі А.М.Арцізоў, Генеральны дырэктар агенцтва «Узархіў» пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Узбекістан У.М.Юсупаў, дырэктар Цэнтральнага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Камітэта па справах архіваў і кіравання дакументацыяй Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан Б.А.Жуматаева.

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М. Хаменка ўручыў таксама ўзнагароды. Нагрудны знак Міністэрства юстыцыі «За адзнаку» I ступені ўручаны загадчыку аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя мікрафільміравання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» І.В.Пацёкінай, нагрудны знак Міністэрства юстыцыі «За адзнаку» ІІ ступені дырэктару ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» Н.А.Баравік, дырэктару дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» А.К.Дзямянюку, дырэктару ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» А.Я.Рыбакову.

Міністр юстыцыі ўзнагародзіў Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь загадчыка аддзела інфармацыйных камп’ютэрных тэхналогій дзяржаўнай установы «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» К.А.Андрэева, дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродне» Т.Ю.Афанасьеву, кансультанта аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Н.Т.Булойчык, дырэктара ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» Л.В.Лазаронак, загадчыка аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» В.В.Скамарошчанка, намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводствУ А.Я.Цвяткова.

Міністрам юстыцыі была аб’яўлена Падзяка Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь начальніку аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Р.С.Жаўняркевічу, архівісту-рэстаўратару дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя мікрафільміравання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» Т.М.Котавай, загадчыку аддзела забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» М.А.Міхайлавай, загадчыку аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Н.С.Нартоўскай, дырэктару ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» В.І.Шэршань, вядучаму архівісту групы навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» А.Ч.Юргель.

Дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству быў уручаны нагрудны знак «Ганаровы архівіст Беларусі» дырэктару дзяржаўнай установы «Рэспубліканская тэхнічная лабараторыя мікрафільміравання страхавога фонду дакументацыі» А.А.Звегінцавай, дырэктару ўстановы «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» Г.Г.Карапузавай, дырэктару ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» Ю.С.Рамашка, дырэктару ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» А.М.Бярговінай, дырэктару ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Слуцку» І.А.Барадзіной, дырэктару ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» А.С.Забелінскай, намесніку дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродне» С.М.Грамыка, загадчыку аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь » А.А.Макарэнка, старшаму навуковаму супрацоўніку аддзела архівазнаўства ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» М.К.Бобер, вядучаму архівісту аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» Л.У.Салагуб, вядучаму архівісту аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» І.А.Евенка, дырэктару ўстановы «Занальны дзяржаўны ў г. Жлобіне» Г.А.Дударавай.

Таксама адзначана добрасумленная праца архівістаў органамі дзяржаўнага кіравання. Ганаровая грамата Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь уручана загадчыку аддзела метадалогіі кіравання электроннымі дакументамі дзяржаўнай установы «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» В.Ю.Жук, Ганаровая грамата Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь загадчыку аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій дзяржаўнай установы «Нацыянальны Рэспублікі Беларусь» А.Г.Шапавал-Канапацкай, Падзяка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь аб’яўлена архівісту 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» А.П.Мікраковай, Ганаровая грамата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь уручана вядучаму рэферэнту аддзела арганізацыйнай работы і інфармацыі і справаводству М.М.Елінскай, Грамата Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь вядучаму навуковаму супрацоўніку аддзела публікацый дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» В.Д.Селемяневу, Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь загадчыку архіва электронных дакументаў дзяржаўнай установы “Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі” М.Г.Касцюкевічу, Ганаровая грамата Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь вучонаму сакратару ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» Н.М.Дзятчык, Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь дырэктару ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» А.М.Сушчэвічу, Ганаровая грамата Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь вядучаму архівісту сектара па рабоце з дзяржаўнымі арганізацыямі аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонда, пазаштатнаму інспектару архіваў і справаводства Дзяржаўнай інспекцыі архіваў і справаводства Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» В.М.Ралёнак.

Грамата Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўручана дырэктару дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя мікрафільміравання і рэстаўрацыі дакументаў НАФ Рэспублікі Беларусь» У.Л.Клюйко, прафсаюзныя знакі гонару ўручаны загадчыку аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» А.А.Макарэнка і загадчыку аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонда дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Т.А.Шаўчэнка.

На ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю архіўнай службы Беларусі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь В.І.Чупрыс зачытала віншавальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь работнікам і ветэранам архіўнай службы Рэспублікі Беларусь і ўручыла Ганаровую грамату Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь першаму намесніку дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству В.А.Ледаўской і Падзяку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь начальніку аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводству В.У.Заянчкоўскай.

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменка зачытаў віншавальны адрас Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь з нагоды дня архівіста і 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, уручыў Ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь вядучаму архівісту аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы архіў-музей літаратуры і мастацтва Т.В.Кекелевай, загадчыку аддзела публікацый дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» С.В.Кулінку, дырэктару ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» Т.М.Свістуновай, намесніку дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай установы «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» Л.М.Сігневіч, Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб’яўлена намесніку дырэктара – галоўнаму захавальніку фондаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Л.М.Цалабанавай і загадчыку аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонда дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Т.А.Шаўчэнка.

Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта У.Я.Кухараў уручыў Ганаровую грамату Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта дырэктару дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» А.К.Дзямянюку. Падзяка Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта была аб’яўлена вядучаму рэферэнту аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству М.М.Елінскай і дырэктару Мінскага гарадскога архіва Т.І.Цяляк.

З юбілейным віншаваннем да архівістаў Беларусі і ветэранаў архіўнай галіны звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству В.І.Кураш.

У другой частцы ўрачыстага сходу адбыўся святочны канцэрт.