Урачысты сход калектыву і ветэранаў архіўнай галіны ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне, прысвечаны 100-гадоваму юбілею з дня ўтварэння архіўнай службы Беларусі

6 кастрычніка 2022 г. у прафесійнае свята Дзень архівіста ў Занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі. Ва ўрачыстасці прыняла ўдзел начальнік аддзела архіўных устаноў, натарыята і загсаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Н.М.Кралько, якая павіншавала калектыў архіва з юбілейнай датай і Днём архівіста.

Прыемнай часткай мерапрыемства было ўзнагароджанне заслужанымі ўзнагародамі работнікаў дзяржархіва. Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама былі ўзнагароджаны дырэктар Яўгенія Аляксандраўна Хамянчук, архівіст 1 катэгорыі Ангеліна Муладжанава, галоўны бухгалтар Надзея Падайка. Таксама з віншавальнай прамовай звярнулася да прысутных дырэктар дзяржархіва Я.А. Хаменчук. Асабыя словы падзякі былі адрасаваны ветэранам архіўнай службы, якія былі запрошаны на гэта мерапрыемства, уручаны памятныя падарункі.

Падчас сходу былі прадэманстраваны прэзентацыя да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі і відэаролік да Дня архівіста.

 

1. Выступленне дырэктара Я.А.Хамянчук
2. Калектыў дзяржархіва
3. Калектыў дзяржархіва і госці мерапрыемства
4. Калектыў ЗГА ў г. Кобрыне і ветэраны архіўнай службы
5. Н.М.Кралько ў цэнтры і ўзнагароджаныя Я.А.Хамянчук (злева) і Н.М.Падайка (справа)