Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у прэзентацыі кнігі К.І. Рэмішэўскага «Ворагу бязлітасная лютая помста!»

У рамках Года гістарычнай памяці на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук ім. Я. Коласа адбылася прэзентацыя кнігі Канстанціна Ігаравіча Рамішэўскага «Ворагу бязлітасная лютая помста!»: Кіналетапіс і кіначасопіс «Савецкая Беларусь» вогненных гадоў». Дадзеная кніга, створаная ў цесным супрацоўніцтве са спецыялістамі БДАКФФД, уяўляе сабой найглыбокае даследаванне ў галіне неігравога экраннага фільма перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Раней вывучаўся фрагментарна, эпізадычна, франтавы кіналетапіс у кнізе паўстае суцэльнай культуралагічнай з’явай. У сваёй кнізе Канстанцін Ігаравіч Рамішэўскі папаўняе прабелы ў ведах пра беларускае неігравое кіно перыяду 1941-1945 гг. і актуалізуе праблему неабходнасці яго глыбокага навуковага вывучэння.

Ва ўступным слове, прадстаўленым аўтарам кнігі, дырэктар БДАКФФД Андрэй Мікалаевіч Ганчар адзначыў несумненную важнасць такіх сумесных работ. Дадзеная кніга, па сутнасці сваёй, з’яўляецца дадаткам да навукова-даведачнага апарата архіва, пашыраючы і раскрываючы яго. Акрамя глыбокага мастацтвазнаўчага аналізу кіналетапісу перыяду 1941-1945 гг., аўтарам кнігі была праведзена глыбокая праца па ўдакладненні і сістэматызацыі звестак аб аўдыёвізуальнай спадчыне часоў Вялікай Айчыннай вайны, што станоўча ўплывае на магчымасць яе вывучэння і далейшай папулярызацыі. У канцы вітальнай словы дырэктар БДАКФФД адзначыў, што сумесная праца Кастуся Ігаравіча Рамішэўскага і супрацоўнікаў БДАКФФД над новымі кнігамі працягваецца.

 

Выданні, прадстаўленыя на прэзентацыі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук ім. Я.Коласа
К.І. Рамішэўскі з чытачамі кнігі «Ворагу бязлітасная лютая помста!»
Падчас прэзентацыі кнігі «Ворагу бязлітасная лютая помста!» у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук ім. Я. Коласа
К.І. Рамішэўскі падчас прэзентацыі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук ім. Я. Коласа