7 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адкрыла працу стацыянарная выстава «На службе архіваў». Выстава прымеркавана да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі і Дня архівіста

7 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адкрыла працу стацыянарная выстава «На службе архіваў». Выстава прымеркавана да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі і Дня архівіста.

Наведвальнікі выставы могуць азнаёміцца з навукова-праектнай дакументацыяй і гісторыяй будынкаў, у якіх у розныя часы знаходзіліся беларускія архіўныя ўстановы.

Асобна прадстаўлены работы архітэктараў М. В. Баранава і Н. М. Макляцовай. Іх эскізы, чарцяжы, праекты рэканструкцыі архіўных будынкаў занялі дастойнае месца ў экспазіцыі.

З выставай можна азнаёміцца па адрасе г. Мінск, вул. Кірыллы і Мефодзія, 4.