6 кастрычніка 2022 года ў Дзень архівіста ў газеце «Віцьбічы» выйшаў артыкул, прысвечаны Дзяржархіву Віцебскай вобласці

У артыкуле расказваецца аб тым, што 6 кастрычніка 1994 года ў Беларусі быў прыняты Закон «Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах Рэспублікі Беларусь», і з гэтага моманту вядзе свой адлік прафесійнае свята беларускіх архівістаў.

Сёння Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці налічвае больш за 1 мільён 300 тысяч адзінак захоўвання, і ён па-ранейшаму з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Беларусі. Адна з асноўных задач архіўных работнікаў – забяспечыць захаванасць дакументаў, сведчанні станаўлення і развіцця нашай дзяржавы.

У архіве функцыянуе пастаянная выстава дзеючых геральдычных сімвалаў Віцебскай вобласці. У Год гістарычнай памяці – гэта асабліва актуальная тэма. Падчас Адзінага дня адчыненых дзвярэй, які праходзіў у дзень 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, яе змаглі ўбачыць 129 чалавек.

Артыкул называецца «У Вас заўсёды цікава. З Вамі заўсёды цікава!». І гэта не выпадкова. Гэтая фраза ўзята з Кнігі водгукаў аб працы архіва.

У апошнія гады актывізавалася праца па розных формах выкарыстання, а архівы сталі медыйнай прасторай.

Аблічбоўка дакументаў дазваляе актывізаваць выкарыстанне крыніц. Ствараюцца тэматычныя базы даных па дакументах. Размяшчэнне інфармацыі аб архівах у сетцы інтэрнэт спрыяе таму, што да архіўных крыніц звяртаецца ўсё больш і больш карыстальнікаў.

З’яўляецца больш заявак аб супрацоўніцтве па стварэнні выстаў, напісанні гісторыі арганізацый. Павялічыўся паток запрашэнняў архівістаў на ўдзел у навуковых мерапрыемствах. Архівісты павысілі станоўчы працэнт выканання заяў грамадзян і якасць кансультавання даследчыкаў у чытальных залах.

А наперадзе новыя праекты, і яны будуць яшчэ цікавейшымі!