Для супрацоўнікаў ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» была праведзена вучоба аб мерах прафілактыкі прадухілення махлярства з банкаўскімі картамі, метадах выяўлення і кантролю ашуканцаў

У рамках адзінага дня інфармавання 5 кастрычніка 2022 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) для супрацоўнікаў архіва была праведзена вучоба аб мерах прафілактыкі прадухілення махлярства з банкаўскімі картамі, метадах выяўлення і кантролю ашуканцаў.

Па запрашэнні дырэктара архіва Сушчэвіча А.М. у мерапрыемстве прыняў удзел галоўны спецыяліст інфармавання МТБанка Ільчанка Р.К.

У сваім выступленні Раман Канстанцінавіч расказаў аб правілах бяспекі пры карыстанні банкаўскімі картамі. Падрабязна спыніўся на падключэнні дадатковых паслуг па адсочванні грашовых сродкаў, а таксама нагадаў работнікам ДАГв аб мерах засцярогі і парадку дзеянняў пры выяўленні ашуканцаў.

Акрамя таго, Ільчанка Р.К. распавёў аб перавазе новых прадуктах, прапанаваных МТБанкам. У прыватнасці, пра ўнікальную карту Кактус, якую можна наладзіць пад сябе, а таксама карту Халва МАХ.

У завяршэнні сустрэчы намеснік дырэктара архіва Міцкевіч А.П. падвёў вынікі па вышэйпаказанай тэме, адзначыўшы, што адна з самых распаўсюджаных сфер дзейнасці ашуканцаў звязана менавіта з банкаўскімі картамі, і засцерагчы сябе ад махлярства лёгка, дастаткова выконваць простыя правілы бяспекі.