Аб наведванні спецыялістамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» Цэнтра бяспекі МНС

20 верасня 2022 года спецыялісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» наведалі Цэнтр бяспекі МНС, размешчаны ў г.Барань Віцебская вобласць. Пабывалі ў пакоях: «Правілы паводзін пры НС», «Выклік 101», «Прычыны пажараў. Правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння», «Аказанне першай даўрачэбнай дапамогі. ЗЛЖ», квэст-пакой «Правілы паводзін на вадаёмах, у лесе і на балоце. Правілы паводзін падчас навальніцы», калідоры «Правілы бяспекі на вуліцы», лабірынце з магчымасцю адпрацоўкі дзеянняў па эвакуацыі з задымленага памяшкання.

Час праляцеў незаўважна, а галоўнае з карысцю, спецыялісты панеслі з сабой веды, якія змогуць ім спатрэбіцца пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.