16.09.2022 супрацоўнікі ўстановы “Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне” прынялі ўдзел у інфармацыйнай акцыі «Мы адзіныя»

16 верасня 2022 года супрацоўнікі «Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечне» сумесна з актывам некамерцыйных арганізацый «БРПА» і «БРСМ» прынялі ўдзел у інфармацыйнай акцыі «Мы адзіныя» для навучэнцаў пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна», прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбылося пад гімнам Рэспублікі Беларусь.

Падчас мерапрыемства навучэнцы чыталі вершы пра нашу Радзіму, а супрацоўнікі архіва падрыхтавалі і правялі віктарыну «Мая родная Беларусь», у якой дзеці прынялі актыўны ўдзел і за кожны правільны адказ атрымалі памятныя падарункі (паштоўкі).