16 верасня 2022 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна прайшоў урачысты сход, прысвечаны 100-годдзю архіўнай службы Беларусі

16 верасня 2022 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна прайшоў урачысты сход, прысвечаны 100-годдзю архіўнай службы Беларусі. На мерапрыемства былі запрошаны ветэраны архіва.

Уступнае слова было дадзена дырэктару архіва Афанасьевай Таццяне Юр’еўне. У яе выступленні адлюстраваліся гісторыя ўтварэння архіўнай службы Беларусі, змены, якія адбыліся ў архіўнай справе з моманту ўтварэння архіўнай службы да нашых дзён, заслугі ветэранаў архіва, якіх ужо няма з намі.

Гасцям архіва быў паказаны фільм пра жыццё архіва, працоўныя моманты супрацоўнікаў, іх сумеснае баўленне часу ў непрацоўны час.

Супрацоўнікам архіва, якія вызначыліся, былі ўручаны Ганаровыя граматы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна, ветэранам архіва-памятныя і каштоўныя падарункі.

Таксама было дадзена слова гасцям, ветэранам архіва. Яны з цеплынёй успаміналі і адклікаліся аб гадах працы ў архіве.

Для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства быў паднесены торт з выявай рэальнай архіўнай справы.