Аб ушанаванні доўгажыхара-ветэрана Дзяржаўнай архіўнай службы Яцковай Аляксандры Яфімаўны

У Год гістарычнай памяці і ў сувязі са стагоддзем Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь 16 верасня 2022 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» ўшаноўвалі ветэрана Дзяржаўнай архіўнай службы Яцкову Аляксандру Яфімаўну, якой споўнілася сёлета 93 гады.

На жаль, улічваючы сталы ўзрост Аляксандры Яфімаўны на мерапрыемства прыйшла яе дачка Сыцко Вольга Аляксандраўна.

Аляксандра Яфімаўна з сакавіка 1969 г.па чэрвень 1986 г., каля 17 гадоў працавала на пасадзе захавальніка фондаў партыйнага архіва Гомельскага абкама КПБ. На працягу ўсіх гадоў працоўнай дзейнасці забяспечвала захаванасць дакументаў партыйнага архіва Гомельскага абкама КПБ. Адрознівалася сціпласцю і адданасцю архіўнай службе.

Архівісты павіншавалі са 100 гадовым юбілеем і перадалі падзячны ліст, падрыхтаваны буклет аб яе працоўнай дзейнасці і памятны падарунак.

Вольга Аляксандраўна азнаёмілася з выставамі архіўных дакументаў і фатаграфій, а таксама падзялілася з архівістамі ўспамінамі аб працоўнай дзейнасці Аляксандры Яфімаўны.