Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці 17 верасня ў Дзень народнага адзінства прыняў удзел у мерапрыемствах на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна»

У Дзень народнага адзінства 17 верасня гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» стаў галоўнай святочнай лакацыяй у Мінскай вобласці.

У гэты значны для беларускага народа дзень Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці на тэрыторыі комплексу прапанаваў гісторыка-дакументальную выставу.

Дырэктар дзяржархіва Юлія Рамашка азнаёміла гасцей і арганізатараў мерапрыемства з выставай «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945».

Дакументы, прадстаўленыя на банэрнай выставе, сведчаць аб бесчалавечных злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў, учыненых у адносінах да беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны. На выстаўцы экспанаваліся не толькі дакументы, але і матэрыялы з перыядычных выданняў за 1944—1945 гады.