Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» наведалі Дні адчыненых дзвярэй ва ўстанове культуры «Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна»
14-15 верасня супрацоўнікі архіва наведалі «Магілёўскую абласную бібліятэку імя У.І.Леніна» ў традыцыйныя вераснёўскія Дні адчыненых дзвярэй, прысвечаныя Дню народнага адзінства, 505-годдзю беларускага кнігадрукавання, 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Дню бібліятэк (15 верасня) , 100-годдзю архіўнай службы Беларусі. Для ўсіх наведвальнікаў у гэтыя дні дзейнічаюць адкрытыя прагляды літаратуры, якія бясплатна могуць наведаць усе ахвочыя, як персанальна, так і ў складзе гуртоў.
Супрацоўнікі нашага архіва азнаёміліся з экспазіцыяй «100-гадоў архіўнай службы Беларусі» арганізаванай сумесна з установай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці», якая прадстаўляе інфармацыю аб гісторыі архіўнай службы ў Беларусі, статыстычныя дадзеныя, звесткі аб архівах Магілёўскай вобласці і дакументы з фонду ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці».
Таксама супрацоўнікі архіва сумесна з навучэнцамі 1 курса сацыяльна-гуманітарнага каледжа наведалі мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства: «Будучыня Беларусі – у адзінстве народа». Выставу абанементнага аддзела: «Гісторыя. Дзяржава. Народ», дзе прадстаўлена літаратура пра суверэнную Беларусь, яе гісторыю, дасягненні ў эканоміцы і сацыяльныя арыенціры. Выданні адлюстроўваюць асноўныя этапы развіцця незалежнай беларускай дзяржавы. Яркія і маляўнічыя фота, ілюстрацыі дапамагаюць убачыць Беларусь ва ўсёй красе, знаёмяць з адметнымі рысамі традыцыйнай культуры.