Аб правядзенні сходу, прымеркаванага да Дня народнага адзінства, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

15 верасня 2022 года, напярэдадні Дня народнага адзінства, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна быў арганізаваны сход працоўнага калектыву, накіраваны на згуртаванне беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.

Дырэктар архіва ў сваім выступленні акцэнтавала ўвагу калектыву на агульнанацыянальную значнасць і кансалідуючую ролю ў гісторыі дзяржавы і сучаснага жыцця беларускага грамадства. Яна нагадала аб непахіснасці і самадастатковасці беларускай нацыі і дзяржаўнасці, пераемнасці пакаленняў і пачуцці датычнасці да краіны і лёсу кожнага грамадзяніна.