14 верасня 2022 года напярэдадні Дня народнага адзінства і ў працяг акцыі «Архівы – школе» Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведалі выхаванцы Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча

З прывітальным словам перад гасцямі выступіла намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Алена Уладзіміраўна Кушнова. Яна распавяла аб структуры і асноўных напрамках работы архіва, а таксама мерапрыемствах, якія праводзяцца архівам у Год гістарычнай памяці. Алена Уладзіміраўна звярнула ўвагу гасцей на інтэрнэт-праект «Партызаны Беларусі», створаны на аснове дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, дзе можна знайсці звесткі пра сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў партызанскім руху.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла экскурсію па архіве, распавяла аб гісторыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, аб складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

Кадэты наведалі архівасховішча партыйнага комплексу дакументаў, дзе азнаёміліся з фондамі партызанскіх фарміраванняў. Таксама з нагоды дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства ім быў прадстаўлены шэраг дакументаў, якія адлюстроўваюць гісторыю аб’яднання беларускага народа ў 1939 годзе.

Падчас экскурсіі госці наведалі фотадакументальную выставу, прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння Панцеляймона Кандрацьевіча Панамарэнкі – дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, першага сакратара ЦК КП(б)б, сакратара ЦК КПСС, Старшыні Савета Міністраў БССР, міністра нарыхтовак СССР, міністра культуры СССР, начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху, генерал-лейтэнанта. Аб дакументах, прадстаўленых на выставе, распавяла нам.загадчыка аддзела фондаў асабістага паходжання Вольга Юр’еўна Юркевіч.