Аб удзеле Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у падрыхтоўцы мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні шэрагу мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь 17 верасня.

З 10.00 да 10.30 у гэты дзень адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак на Брацкіх могілках г. Дзяржынска з удзелам кіраўніцтва і прадстаўнікоў калектыву БДАКФФД.

З 10.30 да 14.00 работнікі БДАКФФД удзельнічаюць у аўтапрабегу па месцах баявой славы і воінскіх пахаваннях Фаніпальскага сельсавета.

На заключным этапе святкавання з 18.00 да 20.00 адбудзецца вялікі святочны канцэрт «Мы, беларусы – мірныя людзі!», з працай пляцовак брэндавай прадукцыі прадпрыемстваў і арганізацый Дзяржынскага раёна з уручэннем сувенірнай іміджавай прадукцыі актывістам Дзяржынскага раёна пры ўдзеле БДАКФФД.