У г.Віцебску прайшла інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Беларусь адзіная«, арганізаваная РДГА «Беларускае таварыства «Веды»
14 верасня 2022 г. у г.Віцебску напярэдадні Дня народнага адзінства прайшла інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Беларусь адзіная», арганізаваная РДГА «Беларускае таварыства «Веды». У акцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.
Перад аўдыторыяй выступілі Марзалюк Ігар Аляксандравіч, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Данілавіч Вячаслаў Віктаравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь; Гігін Вадзім Францавіч, кандыдат гістарычных навук, галоўны рэдактар грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса «Беларуская думка», старшыня РДГА «Беларускае таварыства «Веды».