14 верасня 2022 г. Дзяржархіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Віцебска»

Для вучняў правялі экскурсію «Геральдычныя сімвалы», падчас якой яны пазнаёміліся з дзейнымі геральдычнымі сімваламі Віцебскай вобласці.

Працягнулася знаёмства з архівам на экскурсіях у сховішча і ў рэстаўрацыйную майстэрню.

У заключэнне навучэнцы пазнаёміліся з працай вядучага архівіста, які ажыццяўляе алічбоўку дакументаў.