Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» прынялі ўдзел у акцыі, прысвечанай Дню народнага адзінства

13 верасня 2022 года ў рамках Года гістарычнай памяці, супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» сумесна з аддзелам прымусовага выканання Жлобінскага раёна прынялі ўдзел у акцыі, прысвечанай Дню народнага адзінства.

Акцыя прайшла каля перасоўнай экспазіцыі «Дарога памяці» Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Навуковыя супрацоўнікі музея пазнаёмілі архівістаў з экспазіцыяй «Лёс чалавека – лёс краіны», якая складаецца з наступных раздзелаў: «Патрыятызм работнікаў чыгуначнага транспарту», «Дзяцінства, абпаленае вайной», «Вайна ў аб’ектыве. Ваенныя фотакарэспандэнты і аператары», а таксама раздзела, прысвечанага гарадам, узнагароджаным у 2009 і 2010 гадах вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».