7 верасня 2022 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» было праведзена мерапрыемства па пытанні прадухілення распаўсюджвання COVID-19

7 верасня 2022 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей ДАГв) было праведзена мерапрыемства па пытанні прадухілення распаўсюджвання COVID-19. Па запрашэнні дырэктара архіва Сушчэвіча А.М. у мерапрыемстве прыняла ўдзел галоўны ўрач Гуз «Гомельская гарадская паліклініка №1» Лазарэтава Тамара Мікалаеўна.

У сваім дакладзе Лазарэтава Т.М. распавяла аб сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса ў краіне, растлумачыла асноўныя аспекты вакцынацыі: прядок правядзення асноўнай (першаснай) і бустерной вакцынацыі, а таксама якія імунабіялагічныя лекавыя прэпараты выкарыстоўваюцца для правядзення вакцынацыі супраць COVID-19 і наколькі яны дзейсныя.

У сваёй прамове, галоўны ўрач гарадской паліклінікі адзначыла, што самым эфектыўным спосабам барацьбы з вірусам працягвае заставацца вакцынацыя. Вакцынацыя неабходна, паколькі яна памяншае верагоднасць цяжкай формы захворвання і змяншае хуткасць перадачы віруса. Калі мы вакцынаваны, мы абараняем не толькі сябе, але і навакольных людзей.

Да гэтага часу існуе скептыкі, якія сумняваюцца: ці працуюць супраць віруса прышчэпкі, навошта вакцынавацца, калі ўсё роўна ёсць верагоднасць захварэць, ці можна вакцынавацца людзям пажылога ўзросту? Тамара Мікалаеўна разбурыла кожны з гэтых міфаў. Звярнуўшы ўвагі працаўнікоў ДАГв, што найболей спрыяльны перыяд для вакцынацыі ад каранавіруса даводзіцца на дадзены перыяд.

Акрамя таго, падчас мерапрыемства, Тамара Мікалаеўна падрабязна адказала на ўсе актуальныя пытанні працаўнікоў ДАГв па вышэйпаказанай тэме.

У завяршэнні сустрэчы дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч падвёў вынікі мерапрыемства, адзначыўшы, што COVID-19 з’яўляецца найскладанейшым выпрабаваннем для нас. Мы ўсе павінны ўсведамляць сваю адказнасць за навакольных людзей – як знаёмых, так і незнаёмых, абараніць сябе, бацькоў, сяброў і калег па працы ад распаўсюджвання віруса, а для гэтага трэба ўмацоўваць імунітэт, прайсці вакцынацыю.