Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае на Адзіны дзень адчыненых дзвярэй

12 верасня 2022 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, як і ва усіх дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь, пройдзе Адзіны дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.

Палажэнне аб Цэнтральным архіве Беларусі (Цэнтрархіў) было зацверджана Прэзідыумам ЦВК БССР 12 верасня 1922 г. Гэта стала пачаткам гісторыі архіўнай службы Беларусі. Першым загадчыкам Цэнтрархіва быў вядомы пісьменнік, дзяржаўны і грамадскі дзеяч Дзмітрый Жылуновіч (Цішка Гартны), дакументы якога захоўваюцца ў фондах архіва-музея.

Запрашаем вас азнаёміцца з дзейнасцю архіва-музея, асаблівасцямі захавання дакументаў, працай чытальнай залы і наведаць выстаўкі архіўных дакументаў. Супрацоўнікі архіва-музея адкажуць на ўсе пытанні, якія вас зацікавяць.

Звяртайцеся ў чытальную залу архіва-музея па адрасе: г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4.