12 верасня 2022 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ) запрашае ўсіх жадаючых на Дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі

12 верасня 2022 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ) запрашае ўсіх жадаючых на Дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з работай чытальнай залы, архівасховішч, атрымаць кансультацыі па пошуку неабходнай інфармацыі ў архіве.

Госці архіва будуць мець магчымасць азнаёміцца з экспазіцыйнай выставай, падрыхтаванай работнікамі НАРБ сумесна з Расійскім дзяржаўным архівам сацыяльна-палітычнай гісторыі з нагоды 120-годдзя з дня нараджэння П.К.Панамарэнка. Таксама будзе прадстаўлена інтэрактыўная выстава “Партызаны Беларусі”. Яна ўключае ў сябе больш за 70 экспанатаў-фатаграфій часоў Вялікай Айчыннай вайны, узнагародныя лісты і баявыя характарыстыкі партызан і падпольшчыкаў, якія дзейнічалі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя заснавана на дакументах унікальнага інтэрнэт-праекта Выдавецкага дома “Беларусь сення” і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь “Партызаны Беларусі”, матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Дзякуючы прадстаўленаму на выставе інтэрактыўнаму стэнду кожны наведвальнік архіва зможа паспрабаваць знайсці свайго гераічнага продка з ліку партызан і падпольшчыкаў.

Папярэдні запіс па тэл. (017) 272-29-52.