6 верасня 2022 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся працоўны збор

6 верасня 2022 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбыўся працоўны збор.

Адным з асноўных пытанняў парадку дня стала пытанне эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне і ахова здароўя. Дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. распавёў аб важнасці вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі (COVID-19), адзначыўшы, што прышчэплены чалавек абараняе не толькі сябе, але і навакольных. З мэтай стымулявання работнікаў да праходжання вакцынацыі, у тым ліку бустэрнай, плануецца заахвочванне супрацоўнікаў ДАГв у памеры 1 базавай велічыні.

Акрамя таго, у сваім дакладзе Сушчэвіч А.М. спыніўся на мерапрыемствах прысвечаных памятнай даце – 100-годдзю архіўнай службы, адзначыўшы, што 12 верасня 2022 года ў ДАГв пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй, у рамках якога архіў пазнаёміць наведвальнікаў з дзейнасцю архіва, умовамі захоўвання дакументаў, складам фондаў. Госці змогуць падрабязна азнаёміцца з пастаянна дзейнымі выставамі, атрымаць кансультацыі па пытаннях, а таксама прыняць удзел у майстар-класах.

На заканчэнне сустрэчы Андрэй Мікалаевіч падвёў вынікі працы сходу, паставіў перад яго ўдзельнікамі канкрэтныя задачы і абазначыў тэрміны іх выканання.