25.08.2022 на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» адбыўся абласны семінар для дырэктараў дзяржаўных, гарадскіх і раённых архіваў вобласці «Аб некаторых пытаннях удасканалення работы архіўных устаноў»
25.08.2022 на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» адбыўся абласны семінар для дырэктараў дзяржаўных, гарадскіх і раённых архіваў вобласці «Аб некаторых пытаннях удасканалення работы архіўных устаноў».
У рамках семінара прагучалі выступленні Пашкевіч А.В., намесніка начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, «Актуальныя пытанні ў рабоце дзяржаўных і тэрытарыяльных архіваў на сучасным этапе» і «Аб выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».
Гаўрыльчык В.П., загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Дзяржархіва Віцебскай вобласці, раскрыла тэму «Аб падрыхтоўцы матэрыялаў на разгляд экспертна-метадычных камісій».
Таксама на семінары была ўдзелена ўвага зменам у Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь, якія датычацца пытанняў прыёму, пераводу і звальнення работнікаў. Гэтую праблему асвятліла Сініцкая В.М., намеснік начальніка абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Аб патрабаваннях у рабоце з персанальнымі данымі расказаў Цітоў В.У., загадчык сектара арганізацыйна-кадравай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Вопытам он-лайн удзелу ў V Міжнароднай Летняй школе маладых архівістаў (15–17 чэрвеня 2022 г., г. Нур-Султан, Казахстан) падзялілася намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Т.У.
![]() |
1. Выступае Пашкевіч А.В., намесніка начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама; |
![]() |
2. У час выступлення Сініцкай В.М., намесніка начальніка абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь; |
![]() |
3. Працоўны момант семінара. |