Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках праекта «Памяць і боль беларускай зямлі» прэзентаваў банэрную выставу ў ДУА «Аздараўленчы лагер «Лясная Казка» Пухавіцкага раёна»

У рамках Года гістарычнай памяці і абласнога праекта «Памяць і боль беларускай зямлі» Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці сумесна з галоўным упраўленнем па адукацыі Мінскага аблвыканкама прэзентаваў банэрную выставу «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945».

Мерапрыемства адбылося 12 жніўня 2022 года ў ДУА «Аздараўленчы лагер «Лясная Казка» Пухавіцкага раёна».

Падчас выязнога мерапрыемства адбылася прэзентацыя банэрнай выставы. Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці расказалі дзецям аб дакументах, прадстаўленых на выставе, аб зверствах фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і аб тым, як важна захоўваць памяць аб генацыдзе.

Выхаванцы лагера праявілі непадробную цікавасць да архіўных матэрыялаў, якія сведчаць аб злачынствах нямецка-фашысцкіх акупантаў. Выстава пакінула глыбокі след у свядомасці выхаванцаў.