У рамках акцыі “Архівы – школе” Занальным дзяржаўным архівам у г. Рэчыцы праведзена экскурсія для ўдзельнікаў лагера працы і адпачынку “Профі” сярэдняй школы № 7 г. Рэчыцы

У рамках рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” 10 жніўня Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы правёў экскурсію для ўдзельнікаў лагера працы і адпачынку “Профі” сярэдняй школы № 7 г. Рэчыцы.

Супрацоўнікі архіва расказалі юным гасцям пра гісторыю сваёй установы і правялі экскурсію па архівасховішчы і аддзелах архіва.

Старшакласнікі пазнаёміліся з работай архівістаў па прыёме дакументаў на пастаяннае захоўванне, фарміраванні фондаў асабістага паходжання, забеспячэнні захаванасці архіўных дакументаў.

Асаблівую ўвагу школьнікаў прыцягнула выстава “Мы гэтай памяці верныя!”, прысвечаная генацыду на акупаванай тэрыторыі г. Рэчыцы і Рэчыцкага раёна ў 1941-1943 гг.