У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці праводзяцца заняткі па пытаннях аховы працы

10 жніўня 2022 г. у адпаведнасці з зацверджанай ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці” сістэмай менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці (СМ OH&S) і на падставе графіка навучання і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы на 2022 г. праведзены заняткі з работнікамі архіва.

З мэтай найбольш эфектыўнага навучання пытанням аховы працы і кантролю ведаў персаналу ў архіве ўкаранёна і выкарыстоўваецца спецыялізаваная камп’ютарная праграма “Іспыт”, распрацаваная ТАА “Інавацыйны цэнтр Надзеі Бандарэнка”.

У ходзе заняткаў інжынерам па ахове працы былі даведзены асноўныя патрабаванні прававых актаў і праведзена практычная трэніроўка работнікаў па самастойным навучанні пытанням аховы працы з выкарыстаннем гэтай праграмы.