10 жніўня 2022 года калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» наведаў музей гісторыі пажарнай службы Гомельшчыны
10 жніўня 2022 года калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) наведаў музей гісторыі пажарнай службы Гомельшчыны.
У рамках мерапрыемства работнікі архіва азнаёміліся з выставай “Спадчына Чарнобыльскай трагедыі”.
– «26 красавіка 1986 года ў 1 гадзіну 24 хвіліны на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, за 12 кіламетраў ад паўднёвай мяжы Рэспублікі Беларусь адбылася аварыя. Гэтая катастрофа стала самай маштабнай за ўсю гісторыю сусветнага выкарыстання атамнай энергіі», – адзначыла спецыяліст пры Гомельскім абласным упраўленні МНС Клімавіч Аляўціна Генадзеўна.
Работнікі ДАГв вывучылі макет ЧАЭС, які знаходзіцца ў музеі, азнаёміліся з прадметамі побыту, знойдзенымі ў зоне адсялення Кармянскага і Хойніцкага раёна, з пералікам забруджаных населеных пунктаў Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага раёнаў, эвакуяваных у 1986 годзе. агнём на Чарнобыльскай АЭС.
Таксама Аляўціна Генадзеўна азнаёміла працаўнікоў архіва з экспазіцыяй, прысвечанай «Гісторыі нараджэння пажарнай аховы Гомельскай вобласці», дзе супрацоўнікі ДАГв даведаліся пра гісторыю пажарнай службы Гомельскай вобласці, у тым ліку і пры дапамозе некалькіх дыярам: «горад Гомель», «Стары Гомель».
Акрамя таго, у ходзе мерапрыемства калектыў архіва быў азнаёмлены з экспазіцыяй, прысвечанай гісторыі пажарнай тэхнікі, а таксама пажарнай формы. Былі прадэманстраваны і дасягненні работнікаў і ветэранаў пажарна-выратавальнай службы ў спорце.
У завяршэнні мерапрыемства дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М. выказаў вялікую падзяку ўстанове “Гомельскае абласное ўпраўленне МНС” на базе якой размешчаны музей гісторыі пажарнай службы Гомельшчыны за карысную, інфарматыўную экскурсію і цёплы прыём.