10 жніўня нарадзіўся Анатоль Максімавіч Дарафееў (1941-2010) – кандыдат біялагічных навук, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

10 жніўня нарадзіўся Анатоль Максімавіч Дарафееў (1941-2010) – кандыдат біялагічных навук, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Дзяцінства, праведзенае сярод прыроды ў вёсцы Верамеева Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, паўплывала на выбар будучай прафесіі. У 1964 г. Анатоль Максімавіч з адзнакай скончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава. У студэнцкія гады з’явіліся першыя навуковыя публікацыі А.М. Дарафеева аб птушках Віцебскага краю. Даследаванні маладога вучонага ляглі ў аснову кандыдацкай дысертацыі, якую ён абараніў у 1972 г. Анатоль Максімавіч уваходзіў у склад рэдкалегіі «Энцыклапедыі прыроды Беларусі», быў старшынёй рэдкалегіі «Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь».

У Дзяржархіве Віцебскай вобласці захоўваецца асабісты фонд А.М. Дарафеева (фонд № 498), у складзе якога налічваецца 93 справы (528 дакументаў) за 1929, 1942-1945, 1948-1951, 1961-2010 гг. Сярод дакументаў маюцца сцэнарыі тэлеперадач, нарысы, артыкулы, манаграфіі, экалагічныя і краязнаўчыя дзённікі, якія з’яўляюцца ўнікальным зборам інфармацыі пра Віцебскі рэгіён.

 

Анатоль Максімавіч Дарафееў
Супрацоўнік чытальнай залы архіва А.М. Кісялёў (злева) і А.М. Дарафееў (справа)