У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці арганізавана выстаўка дакументаў “Па старонках гісторыі архіва”, прысвечаная 100-годдзю архіўнай службы Беларусі

У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці арганізавана выстава дакументаў “Па старонках гісторыі архіва”, прысвечаная 100-годдзю архіўнай службы Беларусі.

На выстаўцы прадстаўлены дакументы і фатаграфіі, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі гісторыі Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, пачынаючы з яго стварэння ў лютым 1940 г. і да гэтага часу.

Выстава экспануецца ў фае будынка архіва па вул. В.Харужай, 15.