8 жніўня 2022 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся сход членаў пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства архівістаў” архіва з мэтай выпрацоўкі плана рашэння пастаўленых задач на бліжэйшую перспектыву

8 жніўня 2022 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбыўся сход сябраў першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства архівістаў» ДАГв (далей – ПА ГА «БТА» ДАГв) з мэтай выпрацоўкі плана рашэння пастаўленых задач на бліжэйшую перспектыву.

У працы сходу прынялі ўдзел 17 дэлегатаў ад пярвічнай арганізацыі таварыства архівістаў.

Адкрыў мерапрыемства дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М., які зазначыў, што асноўнымі напрамкамі работы першаснай арганізацыі БТА з’яўляюцца папулярызацыя архіўных дакументаў з дапамогай выставачнай і публікацыйнай дзейнасці, інфармаванне грамадскасці аб рабоце архіва, удзел у навуковых і навукова-практычных мерапрыемствах.

Таксама зазначыў, што мэта дзейнасці ПА ГА «БТА» заключаецца ў захаванні і выкарыстанні дакументальных багаццяў Рэспублікі Беларусь, выхавання ў моладзі грамадзянскага і патрыятычнага абавязку, на падставе гістарычнай спадчыны сваёй Радзімы, а таксама фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Старшыня праўлення ПА ГА «БТА» ДАГв Аляксандравіч З.А. у сваім дакладзе асвятліла асноўныя пытанні парадку дня:

1.Інфармацыя аб праведзенай рабоце за першае паўгоддзе 2022 г. па святкаванні 100-годдзя архіўнай службы Беларусі ў 2022 годзе;
2. Аб узгадненні кандыдатур на ўступленне ў члены таварыства;
3. Аб рэалізацыі сумеснага праекта дакументальнай выстаўкі з ДУ “Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь” (далей – НАРБ) і ўстановы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” (далей – БДАКФФД) да Дня вызвалення г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (26 лістапада 19 .);
4. Абмеркаванне прапаноў для фарміравання плана мерапрыемстваў з нагоды святкавання 100-годдзя ДАГв у маі 2023 года.

Членамі пярвічнай арганізацыі “БТА” ДАГв быў дапоўнены план па мерапрыемствах да святкавання 100-годдзя архіўнай службы, а таксама прынята рашэнне прымаць актыўны ўдзел у мерапрыемствах прысвечаных гэтай памятнай даце. Удзельнікамі сходу аднагалосна было прынята рашэнне аб уключэнні 5 супрацоўнікаў ДАГв у шэрагі ПА ГА “БТА”. Таксама было прынятае рашэнне працягнуць цеснае супрацоўніцтва з НАРБ і БДАКФФД з мэтай падрыхтоўкі дакументальнай выставы да вызвалення г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.