29.07.2022 ва ўстанове “Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе” адбылося пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта з парадкам дня “Аб выніках работы дзяржаўных архіваў Гродзенскай вобласці ў першым паўгоддзі 2022 г.”

29.07.2022 ва ўстанове Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе адбылося пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта з парадкам дня “Аб выніках работы дзяржаўных архіваў Гродзенскай вобласці ў першым паўгоддзі 2022 г.”.

У рабоце калегіі прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Я.І.Юргель, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта А.Т.Рудая. З дакладам аб выніках работы архіваў вобласці за першае паўгоддзе 2022 г. выступіў начальнік аддзела па архівах, загсаў і іншых прававых пытаннях А.Ю.Забалотная. З інфармацыяй аб рабоце, па абмене вопытам выступалі дырэктары архіваў. Дырэктарам архіва С.Г.Свірко для ўдзельнікаў калегіі праведзена аглядная экскурсія па архіве. Начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Я.І.Юргель падведзены вынікі работы калегіі, прынята пастанова калегіі.