Архівісты на святкаванні дня горада (735-годдзе Кобрына)
16 ліпеня 2022 г. горад Кобрын адзначыў 735-годдзе. У скверы ім. А.І.Марозава прайшоў мітынг “Мы – памятаем”, падчас якога ўсе ўдзельнікі ўшанавалі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да абеліска Перамогі.
У Палацы культуры ў глядзельнай зале адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Табе, любімы горад!”, прысвечанае юбілейнай даце, а ў выставачнай зале экспанаваліся выставы – праект “Бацькаўшчына” і карціны мастакоў “Мой любімы Кобрын”.
На святочных мерапрыемствах пабываў калектыў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне.
![]() |
1. Ускладанне кветак загадчыкам аддзела Зарубай С.В. і кіраўнікамі арганізацый Кобрына ў скверы Марозава |
![]() |
2. Калектыў ЗГА ў г. Кобрыне на мітынгу-ўскладанні «Мы – памятаем» |
![]() |
3. Святочны канцэрт «Табе, любімы горад!» у Кобрынскім Палацы культуры |