Да 90-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатра імя М. Горкага быў створаны ў Бабруйску ў 1932 г. на базе вандроўнай рускай трупы пад кіраўніцтвам У. Кумельскага як Дзяржаўны рускі драматычны тэатр Беларусі. У 1935-1941 і 1944-1945 гг. тэатр працаваў у Магілёве, з красавіка да чэрвеня 1947 г. – у Гродна. З ліпеня 1947 г. знаходзіцца ў Мінску. У 1955 г. тэатру было прысвоена імя М. Горкага. З 1994 г. – акадэмічны. З 1999 г. мае сучасную назву.

Заснавальнікам, мастацкім кіраўніком і першым дырэктарам тэатра з’яўляўся заслужаны артыст БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Уладзімір Кумельскі (1884-1939).

Важкі ўклад ў развіццё мастацтва тэатра зрабілі народныя артысты СССР А. Клімава, Я. Палосін, Р. Янкоўскі, народныя артысты БССР Г. Абуховіч, Д. Арлоў, А. Кістаў. У розныя гады ў тэатры працавалі народныя артысты БССР Я. Карнавухаў, Р. Качаткоў, Ю. Ступакоў, І. Шаціла, заслужаныя артысты БССР А. Бялоў, К. Верамейчык, Л. Весніна, В. Воінкаў, В. Краўчанка, І. Лакштанаў, І. Лакштанава, А. Шах-Парон і іншыя акцёры.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваецца архіўны фонд тэатра (ф. 94) і асабістыя фонды значнай колькасці яго артыстаў: багатая калекцыя тэкстаў роляў, фатаграфій дзеючых асоб і сцэн са спектакляў, афіш і праграм, рэцэнзій на спектаклі, матэрыялаў гастроляў і інш.

 

1. Фатаграфіі дзеючых асоб са спектакля “Три сестры” А. Чэхава (рэж. Л. Навіцкая) з удзелам Д. Арлова (у ролі Чебутыкина), А. Калганава (у ролі Федосика) і інш. 1944 г. БДАМЛМ. Ф. 347. Воп. 1. Адз. зах. 2. Лл. 3-5
2. Фатаграфіі сцэн са спектакля “Двенадцатая ночь” У. Шэкспіра (рэж. С. Уладычанскі) з удзелам Д. Арлова (у ролі Мальволио), А. Шах-Парон (у ролі Оливии), І. Лакштанавай і інш. 1945 г. БДАМЛМ. Ф. 315. Воп. 1. Адз. зах. 18. Лл. 4-5
3. Фатаграфіі сцэн са спектакля “Варвары” М. Горкага (рэж. В. Фёдараў) з удзелам Г. Абуховіч (у ролі Надежды Монаховой), С. Дубравіна (у ролі Доктора Макарова), А. Шах-Парон (у ролі Лидии Павловны) і інш. 1952 г. БДАМЛМ. Ф. 342. Воп. 1. Адз. зах. 60. Лл. 1, 7
4. Фатаграфіі дзеючых асоб са спектакля “Король Лир” У. Шэкспіра (рэж. В. Фёдараў) з удзелам І. Лакштанавай (у ролі Корделии), І. Лакштанава (у ролі Французского короля) і інш. 1953 г. БДАМЛМ. Ф. 347. Воп. 1. Адз. зах. 26. Лл. 5-6. Ф. 45. Воп. 1. Адз. зах. 66. Л. 1
5. Фатаграфіі сцэн са спектакля “Ненужная победа” А. Чэхава (рэж. І. Лакштанаў) з удзелам І. Лакштанавай (у ролі Ильки), А. Шах-Парон (у ролі Графини Гольдауген) і інш. 1960 г. БДАМЛМ. Ф. 471. Воп. 1. Адз. зах. 458. Лл. 3-4
6. Фатаграфіі сцэн са спектакля “Маскарад” М. Лермантава (рэж. А. Міхайлаў) з удзелам Р. Янкоўскага (у ролі Арбенина) і Л. Былінскай (у ролі Нины). 1966 г. БДАМЛМ. Ф. 227. Воп. 1. Адз. зах. 24. Лл. 1-3
7. Фатаграфіі сцэн са спектакля “Дети солнца” М. Горкага (рэж. В. Рэдліх) з удзелам Э. Аўчыннікавай (у ролі Фимы), С. Галузы (у ролі Протасова), М. Кузьменкі (у ролі Меланьи) і інш. 1965 г. БДАМЛМ. Ф. 347. Воп. 1. Адз. зах. 80. Лл. 2, 6, 10
8. Фатаграфіі сцэн са спектакля “Сослуживцы” Э. Брагінскага і Э. Разанава (рэж. А. Кузняцоў) з удзелам А. Шах-Парон (у ролі Калугиной), Л. Весніной (у ролі Рыжовой) і інш. 1972 г. БДАМЛМ. Ф. 471. Воп. 1. Адз. зах. 462. Лл. 2, 3, 5
9. Фатаграфіі сцэн са спектакля “Последний срок” В. Распуціна (рэж. М. Кавальчык) з удзелам Г. Абуховіч (у ролі Старухи Анны), З. Асмалоўскай (у ролі Миронихи), Д. Мазуро (у ролі Михаили) і інш. 1980 г. БДАМЛМ. Ф. 342. Воп. 1. Адз. зах. 82. Лл. 2, 6-8
10. Фатаграфія сцэны са спектакля “Вишневый сад” А. Чэхава (рэж. М. Кавальчык) з удзелам Т. Баўкалавай (у ролі Ани), А. Клімавай (у ролі Раневской), А. Пастрэвіч (у ролі Вари). 1981 г. БДАМЛМ. Ф. 347. Воп. 1. Адз. зах. 152. Л. 1