Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці і БДАКФФД 15.07.2022 прынялі ўдзел ва ўрачыстым ускладанні кветак і вянкоў да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны.

15.07.2022 у рамках правядзення мерапрыемстваў XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак і вянкоў да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны на пл.Перамогі («Тры Штыкі»).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Т.У. і Янушкевіч Р.М. Да іх далучыліся калегі з БДАКФФД Новікава Таццяна Пятроўна, загадчык архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў, і Кот Ала Канстанцінаўва, галоўны захавальнік фондаў.

БДАКФФД сёлета ў рамках XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» арганізавалі ў Віцебску акцыю па папулярызацыі дакументаў, якія захоўваюцца ў БДАКФФД і прысвечаных гісторыі фестывалю.