Архіўная практыка ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці»

З 4 па 15 ліпеня 2022 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» праходзіла вучэбная (музейна-архіўная) практыка студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С.Пушкіна».

За гэты перыяд студэнты пазнаёміліся з асноўнымі кірункамі дзейнасці архіва, асаблівасцямі працы архівістаў і змаглі прымяніць атрыманыя веды ў працоўным працэсе.

Трэба адзначыць, што навучальная архіўная практыка праходзіць на базе архіва штогод. Узаемадзеянне з універсітэтам у гэтым кірунку прыносіць свой плён, бо выпускнікі гістфака – гэта будучыя работнікі архіва.