Аднаўленне паштовай сувязі на Лідчыне ў 1944 годзе

Адначасова з аднаўленнем прамысловасці і народнай гаспадаркі ў нашым рэгіёне таксама было распачата аднаўленне паштовай і тэлефоннай сувязі. 17.12.1944 было прынята рашэнне выканаўчага камітэта Лідскага раённага Савета дэпутатаў працоўных № 75 аб зацвярджэнні графіка паштовых унутраных трактаў і пад’язных шляхоў па Лідскім раёне.

Згодна з рашэннем: былі адкрыты паштовыя аддзяленні ў в. Нёман, Белагруда, Бердаўка і Ваверка, паштовыя агенцтвы ў в. Ганчары, Няцеч, Дакудава, Беліца, Тракелі, Крупава, Курган і Мыта; падабрана пешых паштальёнаў – 17 чалавек, конных вознікаў пошты – 4 чалавекі, паштовых агентаў – 3 чалавекі; у сельскіх Саветах дэпутатаў працоўных раёна ў кожным населеным пункце былі выдзелены лістаносцы; складзены графік паштовых міжраённых, унутраных трактаў і пад’язных шляхоў па Лідскім раёне.

Глабальная сетка інтэрнэт дапамагае і паскарае зносіны паміж людзьмі ў розных краінах і на розных кантынентах. Аднак напісаны ад рукі ліст, якое нясе цяпло і каханне праз почырк і словы, немагчыма замяніць нічым.

(Ф. 55. Оп. 1. Д. 1. Лл.149-151).