3 ліпеня 2022 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дню Незалежнасці нашай краіны і Дню горада

3 ліпеня 2022 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дню Незалежнасці нашай краіны і Дню горада.

Святочныя мерапрыемствы прайшлі на плошчы Вызваліцеляў. Тут здзейсніліся мітынг з элементамі тэатралізацыі «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!» і цырымонія ўскладання вянкоў і жывых кветак да месцаў памяці – абеліску воінам-вызваліцелям, на Алеі Герояў.

Галоўнае свята краіны супала са знакавай датай у гісторыі Жлобіна: 3 ліпеня 1925 года мястэчка, якое зрабілася напярэдадні раённым цэнтрам, было афіцыйна названа горадам.