01.07.2022 супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у Навукова-практычнай канферэнцыі «Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёну»

Канферэнцыя праводзілася Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сенненскім райвыканкамам. Канферэнцыя сабрала вучоных, супрацоўнікаў архіваў і музеяў, краязнаўцаў і інш.

З прывітальным словам выступілі старшыня Сенненскага райвыканкама Мароз І.А., дырэктара Інстытутаў гісторыі і філасофіі НАН Лакіза В.Л. і Лазарэвіч А.А., старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Давыдзька Г.Б.

У рамках канферэнцыі ад Дзяржархіва Віцебскай вобласці Сенненскаму гісторыка-краязнаўчаму музею быў перададзены падарунак – дыск з дакументамі аб першым старшыні Сенненскага выканкама таварышу Прышчэпаву.

На канферэнцыі Антону Нікіфаравічу Юпатаву, вядучаму архівісту Дзяржархіва, была аб’яўлена Падзяка дырэкцыі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.