У рамках акцыі «Архівы – школе» і напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь установай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» праведзена чарговае мерапрыемства

1 ліпеня архіў наведалі навучэнцы ДУА «Мазырскі Цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі» разам з выкладчыкамі. З імі быў праведзены тэматычны ўрок «За свабоду і незалежнасць». Загадчыкам аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Аленай Валянцінаўнай Дамашкевіч былі зачытаныя ўспаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з архіўнага фонду «Калекцыя дакументаў асабістага паходжання» і прадэманстраваны фотаальбом воінскіх могілак воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў баях за незалежнасць нашай Радзімы па Палескай вобласці ў перыяд Вялікай 1941-1945гг.).

Увазе экскурсантаў была прадстаўлена стацыянарная выстава «З папялішча і руін» (пра пасляваеннае аднаўленне г. Мазыра). Скончылася мерапрыемства экскурсіяй у архівасховішча. У ходзе наведвання архіва хлопцы атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавілі.