Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставілі серыю зборнікаў архіўных дакументаў і матэрыялаў «Без тэрміну даўнасці» ў рамках IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

У рамках IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі 30 чэрвеня-1 ліпеня 2022 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і ўстанова Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь Сегодня» прадставілі ўдзельнікам форуму сумесную выставу «Партызаны Беларусі». Дадзеная выстава прысвечана партызанам Вялікай Айчыннай вайны, якія гераічна змагаліся з нацыстамі за свабоду і незалежнасць нашай краіны.

Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставілі серыю зборнікаў архіўных дакументаў і матэрыялаў «Без тэрміну даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны». Камплект зборнікаў ва ўрачыстай абстаноўцы быў перададзены начальніку Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Булаўка Ігару Міхайлавічу.

З прадстаўленай выставай і зборнікамі азнаёміліся члены дэлегацый Беларусі і Расіі.