Супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Святлана Мясаедава прыняла ўдзел у запісе сюжэту аб гісторыі архіўнай справы да Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя месяцы пасля вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

На працягу стогадовай гісторыі дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі важнейшымі яе функцыямі з’яўляюцца збіранне (камплектаванне), забеспячэнне захаванасці, улік, арганізацыя выкарыстання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду краіны.
Каласальныя намаганні прыкладалі архівісты Віцебшчыны 1940-х гадоў у гэтым напрамку.

У лістападзе 1943 г. на тэрыторыі вызваленай на той час Смаленскай вобласці быў арганізаваны Аддзел дзяржаўных архіваў УНКУС па Віцебскай вобласці, узначаліў які Павел Якаўлевіч Кудрашоў. У пачатку 1944 г. ён укамплектаваў аператыўную групу з 20 чалавек, у асноўным партызан расфарміраваных 1-й і 2-й Дрысэнскіх брыгад. Для выканання свайго асноўнага задання – збірання дакументальных матэрыялаў – архівісты ў ліку першых увайшлі 26 чэрвеня 1944 г. і ў разбураны Віцебск.

Часова для захоўвання дакументальных матэрыялаў сабраных у Віцебску і вобласці сіламі супрацоўнікаў была прыстасаваная разбітая каробка дома (былы дзот) на Магілёўскай плошчы. З захоўваемых да вайны больш за 1 млн. спраў у Віцебску заставалася не больш за 80 тысяч.
Да чэрвеня 1946 г. у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці было сканцэнтравана ўжо 794 тысячы адзінак захоўвання.

Паглядзець тэлеперадачу

 

1. Фрагмент тэлеперадачы
2. Адказны аператыўнай групы па аднаўленні архіўных органаў Віцебскай вобласці, начальнік архіўнага аддзела ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Кудрашоў Павел Якаўлевіч (24.05.1948, г.Віцебск)
3. Выконваючы абавязкі нам. дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Лобыр Мікалай Міхайлавіч (24.05.1948, г.Віцебск)
4. Старэйшы архіварыус аддзела фондаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Зімніцкі Уладзімір Іванавіч (24.05.1948, г.Віцебск)