28 чэрвеня 2022 года спецыялісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню вызвалення Оршы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 955-годдзю горада

28 чэрвеня 2022 года спецыялісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» наведалі выставу «Орша – горад гераічны», прысвечаную Дню вызвалення Оршы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 955-годдзю горада, арганізаваную ў Аршанскім музеі У.С.Караткевіча.

27 чэрвеня 1944 года горад вызвалены войскамі 3-га Беларускага фронту падчас Віцебска-Аршанскай аперацыі. 41-му вайсковаму аб’яднанню і часцям, якія вызначыліся ў баях за горад, прысвоены ганаровыя найменні «Аршанскіх». На дзень вызвалення ў Оршы засталося каля 3 тыс. жыхароў, а горад быў пераўтвораны ў руіны.

Горад Орша на працягу свайго існавання станавіўся арэнай шматлікіх бітваў, неаднаразова разбураўся і спусташаўся. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, ён выдужаў і сёння прымае віншаванні са святам.