Аб арганізацыі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» выставы архіўных дакументаў «Аб героях былых часоў», прысвечанай 80-годдзю з дня арганізацыі партызанскага атрада «Дзядзькі Косці» ў в. Логі Аршанскага раёна і 80-годдзю з дня гібелі Героя Савецкага Саюза Заслонава Канстанціна Сяргеевіча

З 27 чэрвеня 2022 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» арганізавана выстаўка архіўных дакументаў «Аб героях былых часоў», прысвечаная 80-годдзю з дня арганізацыі партызанскага атрада «Дзядзькі Косці» ў в. Логі Аршанскага раёна і 80-годдзю з дня гібелі Героя Савецкага Саюза Заслонава Канстанціна Сяргеевіча, сумесны праект з работнікамі Мемарыяльнага музея Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава.

Адыходзяць у мінулае ваенныя гады, але ўсё ярчэй, значней, шматгранней бачацца подзвігі тых, хто абараніў у смяротнай сутычцы з фашызмам нашу свабоду, нашу будучыню. Вялікая Айчынная вайна выявіла мноства моцных духам людзей, герояў фронту і тылу, якія праявілі мужнасць, адвагу, самаахвяраванне. Сярод іх – Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў, які дзякуючы сваёй мэтанакіраванасці і моцнаму характару, атрымаў адукацыю, цікавую спецыяльнасць, прайшоў шлях ад чыгуначнага слесара да начальніка найбуйнейшага паравознага дэпо Заходняй чыгункі – Аршанскага.

Мы ганарымся тым, што ў нашым горадзе, у нашым дэпо жыў і працаваў гэты выдатны чалавек, які аддаў сваё нядоўгае і яркае жыццё за сваю краіну, за родных людзей, за нас. Імя Заслонава застанецца навек у нашых сэрцах.