Аб удзеле прадстаўнікоў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у прэзентацыі фільмаў – пераможцаў Усерасійскага завочнага конкурсу падлеткавых медыяработ «Без тэрміна даўнасці: непакораныя»

21 чэрвеня 2022 года ў Доме кіно (Расійская Федэрацыя, г. Масква) адбылася прэзентацыя фільмаў – пераможцаў Усерасійскага завочнага конкурсу падлеткавых медыяработ «Без тэрміну даўнасці: няскораныя».

Арганізатарам конкурсу выступіла Міжрэгіянальная грамадская арганізацыя «Дзіцячае медыйнае аб’яднанне «Бумеранг». Конкурс праходзіў пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі, Фонду прэзідэнцкіх грантаў, Саюза кінематаграфістаў Расіі, Расійскага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў, КАД «Пошукавы рух Расіі». У якасці ганаровага госця на конкурсе прысутнічала Алена Міронаўна Грыневіч – намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Па выніках мерапрыемства, падборка лепшых конкурсных фільмаў аб акупацыйным рэжыме ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі БССР, была перададзена дырэктарам міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыяй «Дзіцячае медыйнае аб’яднанне «Бумеранг» Н.В.Васільевай у Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў. Гэта фільмы: «Гісторыя са скрынкі», студыя «Мабільны журналіст», Стаўрапольскі край, г. Стаўрапаль; «Апошнія сведкі, сола для дзіцячага голасу», дзіцячая тэлестудыя «Кнопка», г. Цвер; «Слёзы Хатыні», студыя «Будзь у тэме», Хабараўскі край, п. Чагдамын; «Відэастаянне «па акупаванай», ДТО «Ракурс», г. Масква; «Дзённік памяці», студыя маладзёжных ТБ праграм, Маскоўская вобласць, с. Новы Быт; «Хатынская аповесць», Студыя 56 ТБ, г. Санкт-Пецярбург; «Слёзы Хатыні», Студыя 56 ТБ, г. Санкт-Пецярбург; «Выратаванне», медыястудыя «ТАК» (Дзіця архіва), Маскоўская вобласць, г. Краснагорск; «Асвенцым», студыя «Савяня», Ленінградская вобласць, г. Сланцы; «Подзвіг у імя жыцця», студыя «Вобразы», Прыморскі край, с. Анісімаўка; «Непражытае дзяцінства», індывідуальны ўдзельнік С.К.Кудашкін, г. Масква; «А я змагу», студыя «Гучна», г. Екацярынбург.

Кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў выказала падзяку за перададзеныя конкурсныя фільмы.

Работы дзіцячай і юнацкай кінатворчасці будуць служыць лепшым прыкладам у справе захавання памяці аб ахвярах беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, садзейнічаць выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму, фарміраванню адказнасці за мірную будучыню і ўмацаванне дружалюбных адносін паміж грамадзянамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

 

1. Намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Алена Міронаўна Грыневіч падчас перадачы лепшых конкурсных падлеткавых медыяработ дырэктарам міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыяй «Дзіцячае медыйнае аб’яднанне «Бумеранг» Н.В.Васільевай (21 чэрвеня 2022 г., БДАК)
2. Падзяка намесніку дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Алена Міронаўна Грыневіч (21 чэрвеня 2022 г., БДАКФФД)