Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці 26 чэрвеня 2022 года прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве – ускладанні вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў

26 чэрвеня ў г.Віцебску адзначаецца Дзень горада. У гэтым годзе Віцебску споўнілася 1048 гадоў.

Дата абрана не выпадкова. У гэты дзень у 1944 годзе ў ходзе аперацыі «Баграціён» горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму невыпадкова ў нядзелю мерапрыемствы пачаліся з ускладання вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў («Тры штыкі») на плошчы Перамогі.

Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прыйшлі на ўрачыстае мерапрыемства і ўшанавалі памяць вызваліцеляў.