У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбылася сустрэча членаў прафсаюзнай арганізацыі архіва

22 чэрвеня 2022 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» прайшло мерапрыемства «Месца і роля прафсаюзаў у жыцці сучаснага беларускага грамадства». Мерапрыемства пачалося хвілінай маўчання ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Супрацоўнікі архіва ўспомнілі і падзякавалі тым, хто аддаў свае жыццё дзеля нашага мірнага неба над галавой. Члены прафсаюзнай арганізацыі дзяржархіва таксама абмеркавалі пытанні: як павысіць узровень прафсаюзнага членства, як зрабіць прафсаюзы больш сучаснымі і прывабнымі для работнікаў.

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржархіва Вольга Пінтусава дала справаздачу аб праведзенай рабоце прафсаюзнага камітэта за 1-е паўгоддзе 2022 года. Загадчыца аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Таццяна Слуцкая расказала пра гісторыю стварэння прафсаюзаў у Беларусі на прыкладзе дакументальных матэрыялаў архіва. Асаблівую цікавасць выклікаў прагляд «Кнігі — эстафеты агляду працы прафгруп і мясцовых камітэтаў прафсаюза медыцынскіх работнікаў г. Мінска і Мінскай вобласці за 1967-1971 гады», а таксама «Альбом — эстафеты перадавога вопыту настаўнікаў сярэдніх школ Мінскай вобласці за 1961-1962 гады» з фатаграфіямі, якія адлюстроўваюць жыццё калектываў.