Работнікі Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – школе» распрацавалі і правялі цыкл выязных мерапрыемстваў у канікулярны перыяд для школьнікаў рознага ўзросту

Работнікі Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – школе» распрацавалі і правялі цыкл выязных мерапрыемстваў у канікулярны перыяд для школьнікаў рознага ўзросту:

13.06.2022 на базе СШ № 16 г. Брэста з вучнямі 5, 6-га класаў праведзена эўрыстычная гутарка на тэму «Геральдыка Беларусі», пасля заканчэння якой школьнікі паспяхова справіліся з творчым заданнем: аформілі герб з шаблонаў-нарыхтовак з улікам атрыманай падчас гутаркі інфармацыі;

14.06.2022 з вучнямі 8, 9-га класаў СШ № 16 г. Брэста праведзена пазнавальная віктарына «А ці ведаеце вы гісторыю г. Брэста?». Школьнікі актыўна адказвалі на пытанні. Пераможцы віктарыны атрымалі салодкія прызы.

Гэтыя мерапрыемствы прайшлі цікава і нікога не пакінулі абыякавымі: ні школьнікаў, ні настаўнікаў, ні работнікаў архіва.